Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 жніўня 2017, 13:01

На поўдні Францыі з-за лясных пажараў эвакуіраваны сотні людзей

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясныя пажары, якія бушуюць на поўдні Францыі, прывялі да эвакуацыі больш як 400 чалавек у раёне камуны Сен-Пон-дэ-Муш'ян, размешчанай у дэпартаменце Эро, інфармуе ТАСС са спасылкай на тэлеканал BFM-ТV.

У тушэнні агню ў дэпартаменце задзейнічаны амаль 800 пажарных, 13 самалётаў. На гэты час пажары знішчылі каля 500 га лесу ў раёне Сен-Пон-дэ-Муш'ян. Сітуацыя ўскладняецца моцнымі парывамі ветру, якія не даюць магчымасці пажарным стрымаць распаўсюджванне агню.

У пачатку жніўня на поўдні Францыі былі пабіты шматгадовыя тэмпературныя рэкорды. Гарачыня і засуха, якія ўсталяваліся, прывялі да шматлікіх пажараў. Паводле даных французскай жандармерыі, шэраг узгаранняў прызнаны наўмыснымі падпаламі. Цяпер затрыманы чатыры чалавекі, адзін з якіх прызнаў ужо сваю віну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі