Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 14:43

На карце метрапалітэна Масквы з'явілася станцыя "Мінская"

16 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На карце метрапалітэна Масквы з'явілася станцыя "Мінская". Яна ўвайшла ў склад новага ўчастка, які быў адкрыты сёння, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Станцыя "Мінская" размешчана паміж Паркам Перамогі і Мацвееўскім лесам. У яе дызайне знайшла адлюстраванне тэма ваеннай тэхнікі, якая знаходзіцца паблізу ад станцыі на адкрытай пляцоўцы музея Вялікай Айчыннай вайны. У будаўніцтве гэтага ўчастка метро прымалі ўдзел беларускія будаўнікі метро, таму назва станцыі "Мінская" апраўдвае сябе.

Даўжыня новага ўчастка склала больш за 7 км. Акрамя "Мінскай" у яго ўвайшлі станцыі "Ламаносаўскі праспект" і "Раменкі". Ён прадоўжыў лінію, якая ідзе ад "Дзелавога цэнтра" і "Парку Перамогі".

У адкрыцці новых станцый метро прыняў удзел мэр Масквы Сяргей Сабянін.-0-

Ілюстрацыі з сайта stroi.mos.ru

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі