Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 жніўня 2018, 16:22

На індыйскім курорце з-за апоўзняў заблакіраваны каля 70 турыстаў

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На курорце Мунар у індыйскай акрузе Ідукі, дзе цяпер прадаўжаюцца моцныя дажджы, заблакіраваны 69 турыстаў. Сярод іх 20 іншаземцаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Моцныя ліўні, якія абрушыліся на акругу Ідукі, выклікалі сход апоўзняў. У выніку праезд па дарогах, што вядуць да курорта Мунар, стаў немагчымы. Турысты, якія апынуліся ў зоне бедства, у бліжэйшы час будуць эвакуіраваны індыйскімі ваеннаслужачымі.

Паводле апошніх даных, апоўзні ў Індыі прывялі да гібелі 26 мясцовых жыхароў.

Цяпер з-за дажджоў на паўднёвым захадзе краіны павышаецца ўзровень вады ў вадаёмах, асобныя раёны падтоплены. З-за неспрыяльных умоў надвор'я аэрапорт у горадзе Качын перастаў прымаць самалёты. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ліўні ў гэтай частцы Індыі прадоўжацца яшчэ некалькі дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі