Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2018, 10:07

На Філіпінах адбылося вывяржэнне вулкана

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Філіпінах адбылося вывяржэнне вулкана Маён, паведамляюць інфармагенцтвы.

Фантаны лавы над кратарам дасягалі 700 м у вышыню, а слупы попелу падняліся на 3 км. Бліжэйшыя гарады накрыў густы попелапад.

Мясцовыя ўлады паднялі ўзровень небяспекі да чацвёртага з пяці магчымых. Зона эвакуацыі пашырылася да 8 км. У цэнтрах часовага размяшчэння знаходзіцца больш за 30 тыс. мясцовых жыхароў. Даных аб пацярпелых пакуль не паступала.

Вулкан размешчаны ў правінцыі Албай за 340 км ад Манілы - сталіцы Філіпін. Яго першае вывяржэнне было зафіксавана ў 1616 годзе. У 1814-м пры вывяржэнні загінулі 1,2 тыс. чалавек. Вулкан папулярны сярод альпіністаў, у 2013 годзе ў час вывяржэння на ім загінулі пяць турыстаў.-0-

Фота Сіньхуа - БЕЛТА

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі