Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2019, 18:06

На Філіпінах адбылося яшчэ адно моцнае землетрасенне

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,4 адбылося сёння на Філіпінах, паведамляецца на сайце Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра.

Ачаг падземных штуршкоў быў на глыбіні 66 км, эпіцэнтр знаходзіўся за 13 км ад філіпінскага горада Тутубіган. Даных аб загінулых і разбурэннях пакуль няма.

22 красавіка адбылося землетрасенне магнітудай 6,3 на востраве Лусон і цэнтры Філіпін. У выніку загінулі 11 чалавек. Землетрасенне прывяло да пашкоджання шматлікіх будынкаў і дарог, была разбурана частка канструкцый міжнароднага аэрапорта Кларк у правінцыі Пампанга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі