Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2018, 14:23

МЗС Украіны накіравала Расіі ноту аб непрадаўжэнні дагавора аб дружбе

21 верасня, Кіеў /БЕЛТА - Укрінфарм/. Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала Расіі паведамленне аб непрадаўжэнні Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве. Аб гэтым заявіў на брыфінгу міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

"МЗС перадало фармальную ноту Расійскай Федэрацыі аб непрадаўжэнні Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве", - расказаў Павел Клімкін.

Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Расіяй і Украінай быў падпісаны ў маі 1997 года. У канцы 2008 года дакумент быў прадоўжаны яшчэ на 10 гадоў. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 17 верасня падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб спыненні дзеяння дагавора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі