Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2017, 14:41

Місія ШАС прызнала выбары прэзідэнта Кыргызстана адкрытымі і дэмакратычнымі

16 кастрычніка, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Місія наглядальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) прызнала выбары прэзідэнта Кыргызстана адкрытымі, свабоднымі і дэмакратычнымі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку паведаміў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў.

Паводле яго слоў, выбары ў Кыргызстане адпавядалі патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і міжнародным нормам.

"Місія не заўважыла парушэнняў, якія ставілі б пад сумненне легітымнасць вынікаў выбараў. У цэлым у выбарчым працэсе былі забяспечаны роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў. Мы не можам не адзначыць, што выбары прэзідэнта Кыргызстана прайшлі з выкарыстаннем новай выбарчай мадэлі і новымі тэхналогіямі. Я маю на ўвазе біяметрычную індэнтыфікацыю і урны, якія аўтаматычна счытваюць", - сказаў Рашыд Алімаў.

Ён таксама адзначыў падрыхтаванасць аператараў і выбарчых камісій да выбараў. "Кожнаму выбаршчыку была дадзена магчымасць праверыць сябе ў спісе загадзя. Мы хочам адзначыць актыўнасць удзелу грамадзян. За час нашага знаходжання на ўчастках да нас не паступіла ніякіх скаргаў з боку грамадзян", - дадаў генеральны сакратар ШАС.

Наглядальнікі ШАС прыбылі ў Кыргызстан паўтара месяца таму. У дзень выбараў яны наведалі 189 участкаў у пяці абласцях краіны.

Прэзідэнцкія выбары ў Кыргызстане адбыліся 15 кастрычніка. Паводле папярэдніх даных Цэнтрвыбаркама, за Сааранбая Жээнбекава аддалі галасы 54,8 працэнта выбаршчыкаў, яго асноўны канкурэнт Амурбек Бабанаў набраў 33,7 працэнта галасоў. Папярэдне, у прэзідэнцкіх выбарах прынялі ўдзел 1 млн 668 тыс. 49 чалавек, усяго ў рэспубліцы зарэгістравана 3 млн 25 тыс. выбаршчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі