Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2018, 18:53

Машыністы паяздоў, якія сутыкнуліся ў Егіпце, выжылі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Машыністы паяздоў, якія сутыкнуліся сёння ў Егіпце, жывыя, у бліжэйшы час яны будуць дапытаны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на егіпецкі партал "Аль-Яум ас-Сабія".

Генпракурор Егіпта Набіль Садэк распарадзіўся пачаць расследаванне і высветліць усе акалічнасці, якія прывялі да трагедыі. На месца катастрофы прыбудзе следчая група. Таксама будзе створана тэхнічная камісія для правядзення экспертызы і вызначэння дакладных прычын аварыі.

Паводле інфармацыі егіпецкіх СМІ, два паязды (пасажырскі і таварны) сутыкнуліся ў егіпецкай правінцыі Бухейра. Яны амаль адначасова апынуліся на развілцы, у якую пераходзіць аднакалейная чыгунка. Пры гэтым паязды ішлі на даволі высокай скорасці. Паводле даных крыніц у Мінтрансе Егіпта, стрэлачнік павінен быў спыніць адзін з саставаў, каб прапусціць іншы, але гэтага не адбылося. У выніку таварны поезд зачапіў галаўным вагонам пасажырскі поезд, які яшчэ не завяршыў манеўр. Два апошнія вагоны пасажырскага поезда сышлі з рэек.

Згодна з апошнімі данымі, у аварыі загінулі 20 чалавек, яшчэ 40 пацярпелі. На месцы інцыдэнту прадаўжаюць працаваць ратавальнікі і ўрачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі