Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2019, 14:22

Мадура прапанаваў правесці датэрміновыя выбары ў парламент Венесуэлы

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура звярнуўся да апазіцыі, якая кантралюе Нацыянальную асамблею (парламент), з прапановай правесці датэрміновыя выбары ў заканадаўчы орган для ўрэгулявання палітычнага крызісу ў краіне, паведамляе ТАСС.

"Сёння я раблю апазіцыі прапанову: давайце памераемся сіламі шляхам выбараў, - сказаў Нікалас Мадура на мітынгу, які трансліраваўся ў эфіры тэлеканала Venezolana de Television. - Давайце правядзём датэрміновыя выбары ў Нацыянальную асамблею, каб паглядзець, каго падтрымлівае народ".

Паводле слоў прэзідэнта Венесуэлы, правядзенне выбараў будзе дэмакратычным, мірным, канстытуцыйным шляхам вырашэння складанай палітычнай сітуацыі ў краіне.

У лютым Нікалас Мадура ўжо выступаў з ініцыятывай правесці датэрміновыя выбары ў парламент. Тады ён заявіў, што прапанова знаходзіцца на разглядзе Канстытуцыйнай асамблеі, якая была створана па ініцыятыве Нікаласа Мадуры без правядзення папярэдняга рэферэндуму. Чарговыя выбары ў парламент Венесуэлы павінны прайсці ў 2020 годзе.

Палітычная сітуацыя ў краіне абвастрылася пасля таго, як 23 студзеня лідар апазіцыі Хуан Гуайдо аб'явіў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта. Часовым кіраўніком дзяржавы яго прызналі ЗША, да іх далучыліся краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і шэраг еўрапейскіх краін. Мадура назваў падзеі спробай перавароту і заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі