Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 красавіка 2024, 13:38

LRT: украінцы пачынаюць выязджаць з Літвы на радзіму, скардзячыся на адсутнасць магчымасцей

Фота з архіва
Фота з архіва
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць украінцаў у Літве скарачаецца. Некаторыя выязджаюць у іншыя еўрапейскія краіны, але многія вырашаюць вярнуцца ва Украіну, нягледзячы на працяглы канфлікт, паведамляе літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне LRT.

LRT прыводзіць гісторыю ўкраінкі па імені Маргарыта, якая пражыла ў Літве амаль год і разам з дзецьмі вырашыла вярнуцца на радзіму. Маргарыта прыехала ў Літву да мужа, пасялілася тут і знайшла работу, але, калі ёй зрабілі больш выгадную прапанову ва Украіне, вырашыла вярнуцца назад.

"Я вяртаюся з-за работы, у мяне там была кватэра. За ёю трэба прыглядаць, таму што, ведаеце, я непакоюся за маёмасць, - гаворыць Маргарыта. - Многія вяртаюцца, таму што ў Літве для ўкраінцаў мала магчымасцей. Ды і самім літоўцам даводзіцца нялёгка. Зарплаты нізкія, арэндная плата высокая".

Адзначаецца, што толькі з Каўнаса цяпер адпраўляюцца восем розных аўтобусных рэйсаў, што больш, чым было да лютага 2022 года.

"Не ўсе з іх выконваюцца штодзень, але, магчыма, 4-6 адпраўленняў за дзень. Яны едуць у розныя гарады, як у Заходнюю Украіну, Львоў, Кіеў, так і ў Паўднёвую Украіну, Адэсу, Нікалаеў", - адзначае кіраўнік аддзела міжнародных перавозак транспартнай кампаніі Kautra Эдмундас Паўловас.

Паводле даных Дэпартамента міграцыі Літвы, колькасць украінцаў з пасведчаннем на права жыхарства ў рэспубліцы скарачаецца, і такая тэндэнцыя захоўваецца ўжо год.

"Украінцы не заўсёды паведамляюць пра свой ад'езд, таму ў нас ёсць даныя з іншых краін ЕС, - адзначае дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзіснкатэ. - Мы ведаем, што некаторыя з іх сапраўды выязджаюць у іншыя краіны, у Германію, Швецыю, яшчэ кудысьці, але мы таксама ведаем, што вялікая колькасць з іх вярнулася ва Украіну".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі