Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 16:14

Лізавета II адобрыла біль аб запуску Brexit

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II адобрыла сёння біль аб запуску працэдуры Brexit. Як паведамляюць інфармагенцтвы, дакумент уступіў у законную сілу.

Пасля рашэння каралевы прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй атрымала права задзейнічаць артыкул 50 Лісабонскага дагавора аб выхадзе з ЕС у любы момант. Гэта значыць, што брытанскі прэм'ер ужо можа накіраваць у Брусель фармальны запыт аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

У сваю чаргу мясцовыя СМІ адзначаюць, што магчымай датай запуску Brexit стане 27 сакавіка. Перагаворы Лондана і Бруселя зоймуць мінімум два гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі