Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 красавіка 2018, 11:07

Лідары Рэспублікі Карэя і КНДР пачалі перагаворы

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын пачалі перагаворы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гістарычная сустрэча лідараў дзвюх дзяржаў адбылася ў пагранічным пункце Пханмунджом. Яны паціснулі адзін аднаму рукі, пасля чаго Кім Чэн Ын зрабіў крок цераз пагранічную лінію, стаўшы першым лідарам КНДР, які наведаў Рэспубліку Карэя з 1953 года. Потым Мун Чжэ Ін па запрашэнні Кім Чэн Ына перасёк пагранічную лінію і ступіў на зямлю КНДР, дзе лідары дзвюх краін сфатаграфаваліся.

Затым яны вярнуліся на тэрыторыю Рэспублікі Карэя і ў суправаджэнні дэлегацый накіраваліся да Дома міру. Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын правялі за сталом перагавораў паўтары гадзіны, а пасля гэтага пайшлі на перапынак. Пасля раздзельнай трапезы лідары дзвюх дзяржаў прымуць удзел у цырымоніі пасадкі сасны, якая сімвалізуе мір і працвітанне Карэйскага паўвострава. Потым яны змогуць пагутарыць сам-насам у час невялікай прагулкі без суправаджэння. Пасля гэтага Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын вернуцца за стол перагавораў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі