Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 мая 2018, 18:51

Лаўроў правёў сустрэчу з Кім Чэн Ынам і запрасіў яго наведаць Расію

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам запрасіў яго наведаць Расію, паведамляе ТАСС.

"Прыязджайце ў Расію, будзем вам вельмі рады", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Як паведаміла крыніца ў дэлегацыі, Сяргей Лаўроў стаў першым расіянінам, які асабіста сустрэўся з цяперашнім лідарам КНДР. Сустрэча прайшла ў рэзідэнцыі для ганаровых гасцей "Пэкхвавон".

Відэазапіс сустрэчы размешчаны на канале МЗС Расіі ў YouTube. Акрамя таго, у Twitter расійскага ведамства апублікаваны фатаграфіі з сустрэчы.

Кіраўнік расійскага МЗС перадаў лідару КНДР Кім Чэн Ыну пажаданні поспехаў ва ўрэгуляванні пытанняў Карэйскага паўвострава ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Сяргей Лаўроў сёння наведаў Пхеньян з афіцыйным візітам. Адбыліся таксама яго перагаворы з міністрам замежных спраў КНДР Лі Ён Хо. Бакі абмеркавалі пытанні ўрэгулявання на Карэйскім паўвостраве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі