13 сакавіка, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, падпісанага 20 лістапада 2013 года ў горадзе Санкт-Пецярбург". Аб гэтым паведамляе аддзел інфармацыйнай палітыкі апарату прэзідэнта.
Пагадненне прадугледжвае правядзенне сумесных скаардынаваных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі ў дзяржавах СНД.
У адпаведнасці з гэтым пагадненнем бакі арганізуюць узаемадзеянне і супрацоўніцтва па збліжэнні заканадаўства дзяржаў - удзельніц СНД, якое рэгламентуе адносіны ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, правядзенне аналізу і ацэнкі пагроз інфармацыйнай бяспекі і інфармацыйных сістэм.
Закон уступае ў сілу пасля заканчэння дзесяці дзён з дня афіцыйнага апублікавання.-0-