Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 чэрвеня 2017, 14:01

Контртэрарыстычнае ўпраўленне створаць у ААН

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генасамблея прыняла рашэнне аб стварэнні ў ААН Контртэрарыстычнага ўпраўлення на чале з намеснікам Генеральнага сакратара, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

Дэлегаты 71-й сесіі Генасамблеі па рэкамендацыі кіраўніка ААН Антоніу Гутэрыша прынялі рашэнне заснаваць у Сакратарыяце ААН Контртэрарыстычнае ўпраўленне. З Дэпартамента па палітычных пытаннях перавядуць у Контртэрарыстычнае ўпраўленне аддзелы і структуры, якія раней займаліся праблемамі тэрарызму.

Галоўная задача новага ўпраўлення - рэалізацыя Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН (план дзеянняў па ўстараненні ўмоў, якія садзейнічаюць распаўсюджванню тэрарызму, а таксама па барацьбе з ім). Рэформа структуры контртэрарыстычнай сістэмы ААН будзе садзейнічаць нарошчванню намаганняў па прадухіленні канфліктаў, умацаванні міру і развіцця.

Барацьба з тэрарызмам і прадухіленне ваяўнічага экстрэмізму - важнейшыя прыярытэты ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі