Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 кастрычніка 2017, 10:03

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў В'етнаме вырасла да 54

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 54 чалавекі загінулі ў выніку паводкі ў В'етнаме, 39 лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася аб 40 загінулых і 22 прапаўшых без вестак.

На поўначы і ў цэнтры В'етнама практычна тыдзень не спыняліся моцныя ліўні. Стыхія закранула сем правінцый В'етнама. Каля 34 тыс. дамоў былі падтоплены або разбураны, вялікай вадой знішчаны 22 тыс. га рысавых палёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі