Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2017, 09:16

Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Мексіцы дасягнула 286 чалавек

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Мексіцы дасягнула 286, больш за 200 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася аб 230 загінулых. Найбольшая колькасць ахвяр прыпадае на сталіцу краіны Мехіка.

Землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў Мексіцы 19 верасня. Пасля яго было зафіксавана 11 паўторных штуршкоў. У Мехіка разбураны больш як 40 будынкаў, яшчэ каля 3 тыс. збудаванняў знаходзяцца ў аварыйным стане і могуць абрушыцца ў любы момант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі