Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 чэрвеня 2018, 09:22

Колькасць загінулых пры вывяржэнні вулкана ў Гватэмале дасягнула 69 чалавек

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку вывяржэння вулкана Фуэга ў Гватэмале дасягнула 69 чалавек, паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на нацыянальны інстытут судовых навук краіны.

Паводле інфармацыі інстытута, з 69 цел, што паступілі, пры дапамозе адпячаткаў пальцаў і фізічных характарыстык апазнаны пакуль толькі 17. Больш за ўсё - 60 чалавек - загінулі ў дэпартаменце Эскуінтла. Яшчэ дзевяць сталі ахвярамі стыхіі ў дэпартаменце Сакацепекес.

Колькасць параненых у выніку ўдару стыхіі складае 46 чалавек, эвакуіраваны 3,26 тыс. чалавек, у часовых сховішчах размешчаны 1,68 тыс. Усяго стыхія закранула 1,7 млн жыхароў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі