Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 сакавіка 2019, 14:09

Колькасць загінулых пры стральбе ў мячэцях у Новай Зеландыі ўзрасла да 40

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр стральбы ў мячэцях новазеландскага горада Крайстчорч узрасла да 40, паранены больш за 20 чалавек, паведамляе новазеландская газета The New Zealand Herald.

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн заявіла, што 10 чалавек былі забіты ў мячэці, што знаходзіцца ў прыгарадзе Крайстчорча Лінвудзе, і 30 - у мячэці "Аль-Нур" у цэнтральнай частцы горада. Здарэнне прэм'ер-міністр назвала беспрэцэдэнтным тэрарыстычным актам. "Гэта адзін з самых змрочных дзён у гісторыі Новай Зеландыі", - сказала яна.

У сувязі з нападзеннямі затрыманы чатыры чалавекі - тры мужчыны і жанчына, яны знаходзяцца пад вартай. Прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан пацвердзіў, што адзін з падазроных у тэракце - грамадзянін Аўстраліі, які пражывае ў Новай Зеландыі. Дакладная колькасць нападаючых пакуль невядома, вядзецца расследаванне. Паведамляецца, што да аўтамабіляў злачынцаў былі прымацаваны дзве бомбы, але іх абясшкодзілі.

У момант нападзення, якое адбылося каля 13.45 па мясцовым часе, у мячэцях знаходзілася каля 500 человек. Відавочцы расказалі мясцовым СМІ, як чалавек у ваенным камуфляжы і шлеме, узброены аўтаматычнай зброяй, адкрыў стральбу па верніках мячэці "Аль-Нур". У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім паказана нападзенне і страляніна ў мячэцях Крайстчорча. Паліцыя горада заклікала карыстальнікаў сацсетак не распаўсюджваць жорсткае відэа і робіць усё магчымае, каб заблакіраваць яго. Таксама паліцыя просіць жыхароў Крайстчорча трымацца як мага далей ад раёна здарэння і па магчымасці не выходзіць на вуліцы. Усе школы ў Крайстчорчы закрыты, паведамляе BBC.

У сувязі з трагедыяй узровень пагрозы нацыянальнай бяспецы ў Новай Зеландыі падняты з нізкага ўзроўню на высокі. Усе мячэці ў Новай Зеландыі цяпер закрыты ў мэтах бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі