Поўная версія

Колькасць загінулых пры крушэнні верталёта ў Нью-Ёрку вырасла да пяці

У свеце 12.03.2018 | 10:12
Фота Reuters
Фота Reuters

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нью-Ёрку пры крушэнні турыстычнага верталёта загінулі пяць чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася пра двух загінулых. Усяго на борце знаходзіліся шэсць чалавек - двое памерлі на месцы, яшчэ трое - у бальніцы. Выжыў толькі пілот верталёта, яго стан ацэньваецца як нармальны.

Верталёт, які належыць прыватнай кампаніі, упаў 11 сакавіка ў праліў Іст-Рывер. Прычыны катастрофы высвятляюцца.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія