Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2018, 15:09

Колькасць загінулых пры абрушэнні пешаходнага моста ў Маямі павялічылася да шасці

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры абрушэнні пешаходнага моста ў Маямі (амерыканскі штат Фларыда) узрасла да шасці, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнае паведамленне праваахоўнікаў Маямі ў Twitter.

У паведамленні паліцыі пацвярджаецца гібель шасці чалавек. Раней паведамлялася аб чатырох загінулых у выніку інцыдэнту.

Згодна з абноўленай інфармацыяй, як мінімум 10 чалавек пацярпелі і былі шпіталізаваны, двое з іх - у цяжкім стане.

Паводле даных адміністрацыйнага кіраўніка акругі Маямі-Дэйд Карласа Гіменеса, пад бетоннымі абломкамі моста апынуліся не менш як восем аўтамабіляў.

Пешаходны мост вагой 950 т абрушыўся 15 сакавіка побач з кампусам Міжнароднага ўніверсітэта Фларыды. Надземны мост праз сяміпалосную шашу не быў да канца дабудаваны, яго ўзводзілі пераважна для студэнтаў універсітэта, якім даводзілася перабягаць аўтастраду, каб хутка дабрацца да студгарадка. Асноўную секцыю моста ўстанавілі ў мінулыя выхадныя. Адкрыццё было запланавана на пачатак 2019 года, на яго ўзвядзенне было патрачана $14 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі