Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2017, 09:25

Колькасць загінулых ад узгарання цыстэрны з палівам у Пакістане дасягнула 173 чалавек

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку ўзгарання цыстэрны з палівам у горадзе Бахавалпур (правінцыя Пенджаб) у Пакістане павялічылася да 173 чалавек, яшчэ 37 застаюцца ў бальніцах, інфармуе ТАСС. Раней паведамлялася пра 157 загінулых.

Трагедыя адбылася 25 чэрвеня. Паводле даных тэлеканала Geo TV, мясцовыя жыхары сабраліся, каб набраць гаручае, якое выцекла з цыстэрны, што перакулілася на трасе, затым пачаўся пажар. Паводле слоў сведкаў, некалькі чалавек курылі побач з месцам разліву паліва, што магло стаць прычынай узгарання. Агонь знішчыў дзясяткі аўтамабіляў і матацыклаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі