15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых у выніку аварыйнай пасадкі самалёта Airbus A321, у якога пры вылеце з падмаскоўнага аэрапорта Жукоўскага загарэўся рухавік у выніку пападання птушак, павялічылася да 23 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.
"На гэты час пацярпелі 23 чалавекі, у тым ліку дзевяць дзяцей. Узрост дзяцей - ад двух да дзевяці гадоў", - паведамілі ў эстранных службах.
Пацярпелых даставілі ў бальніцы Жукоўскага і Раменскага.
Лайнер Airbus A321 зрабіў аварыйную пасадку ў раёне аэрапорта Жукоўскі раніцай 15 жніўня. Пры ўзлёце ў яго загарэўся рухавік, з-за чаго ён экстранна прызямліўся і выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. На борце знаходзіліся 234 чалавекі, уключаючы сем членаў экіпажа.
Паводле даных Расавіяцыі, на ўзлёце самалёт сутыкнуўся з чарадой птушак, што прывяло да перабояў у рабоце рухавікоў. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу аб парушэнні правіл бяспекі палётаў.-0-