Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 снежня 2017, 10:12

Колькасць насельніцтва Зямлі 1 студзеня дасягне 7,444 млрд чалавек

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Бюро перапісу ЗША выступілі з прагнозам, згодна з якім колькасць насельніцтва планеты Зямля 1 студзеня 2018 года дасягне 7 444 443 881 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што "ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў Зямлі стане на 78,5 млн чалавек больш". Прырост складзе 1,07 працэнта.

Чакаецца, што "ў студзені наступнага года кожную секунду на свет будуць з'яўляцца 4,3 дзіцяці, а паміраць 1,8 чалавека".

У пачатку ХІ стагоддзя на Зямлі было 310 млн чалавек, у 1900 годзе - 1,6 млрд чалавек. Шасцімільярдная адзнака была пройдзена ў 1999 годзе. Лічбы 7 мільярдаў насельніцтва планеты дасягнула ў 2011 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі