Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2018, 15:42

Колькасць ахвяр землетрасення ў Інданезіі ўзрасла да 2045

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых ад землетрасення на інданезійскім востраве Сулавесі павялічылася да 2045, паведамляе інданезійскі партал Detik.

Афіцыйны прадстаўнік нацыянальнага Агенцтва па прадухіленні стыхійных бедстваў Сутопа Нугроха паведаміў на брыфінгу, што найбольшая колькасць ахвяр - 1636 - выяўлена ў горадзе Палу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цэнтральны Сулавесі.

Пацярпелымі пры землетрасенні лічацца 10679 чалавек, стан 2549 з іх ацэньваецца як цяжкі.

Раніцай 28 верасня ля ўзбярэжжа інданезійскага вострава Сулавесі недалёка ад горада Палу адбылося моцнае землетрасенне. На Палу таксама абрушылася цунамі. У Інданезіі да 11 кастрычніка дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі