Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 чэрвеня 2018, 09:00

Колькасць ахвяр вывяржэння вулкана ў Гватэмале павялічылася да 99

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр вывяржэння вулкана Фуэга ў Гватэмале павялічылася да 99, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася аб 73 загінулых і 192 прапаўшых вез вестак.

Наступствы ўдару стыхіі закранулі больш як 1,7 млн чалавек. У Гватэмале была аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Вулкан Фуэга, які з'яўляецца адным з самых актыўных у краіне, размешчаны прыкладна за 40 км ад сталіцы. Яго вышыня складае 3,7 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі