Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 чэрвеня 2018, 19:36

Колькасць ахвяр вывяржэння вулкана ў Гватэмале павялічылася да 38

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры вывяржэнні вулкана Фуэга, што знаходзіцца за 40 км на паўднёвы захад ад сталіцы Гватэмалы, узрасла да 38 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася пра 25 загінулых і сотні параненых, але іх колькасць расце па меры таго, як ратавальнікам удаецца дабрацца ў пацярпелыя раёны.

Вулкан вывяргаецца распаленай лавай, попел асядае ў навакольных паселішчах. Паводле апошніх даных, вогненны паток накрыў горад Эль-Радэа з насельніцтвам каля 14 тыс. чалавек і вёску Ла-Лібертад у дэпартаменце Сан-Маркас. Паведамляецца, што многія людзі загінулі ў сваіх дамах.

Больш за 650 чалавек з патэнцыяльна небяспечных раёнаў на гэты час размешчаны ў часовых сховішчах. Усяго стыхія закранула больш за 2 млн чалавек, якія знаходзяцца ў небяспечнай зоне з-за актыўнасці вулкана. Сур'ёзна пацярпелі чатыры населеныя пункты.

У краіне аб'яўлены высокі ўзровень небяспекі, а ў трох яе дэпартаментах - максімальны. З-за актыўнасці вулкана закрыты сталічны міжнародны аэрапорт Аўрора.

Вывяржэнне Фуэга - адно з самых моцных за апошнія гады. Слупы дыму і попелу падымаюцца на вышыню да 10 км і распаўсюджваюцца з ветрам са скорасцю да 40 км/гадз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі