Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 лютага 2019, 09:01

Колькасць ахвяр узрыву на трубаправодзе ў Мексіцы дасягнула 128

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр узрыву і пажару на трубаправодзе ў Мексіцы вырасла да 128 чалавек, паведамляе Associated Press.

Інстытут сацыяльнага страхавання Мексікі 6 лютага паведаміў аб смерці яшчэ аднаго пацярпелага ў выніку ўзрыву, яшчэ 19 чалавек застаюцца ў бальніцах.

Трагедыя здарылася 18 студзеня ў раёне Тлаўэлільпан у штаце Ідальга на месцы нелегальнай урэзкі ў трубаправод, у момант, калі каля 350 мясцовых жыхароў збіраліся напоўніць каністры бензінам. У выніку ўзгарання дзясяткі людзей пацярпелі ад моцных апёкаў. У 2018 годзе ў Мексіцы было выяўлена больш за 12,5 тыс. нелегальных урэзак у трубаправоды дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі Pemex - на 45 працэнтаў больш, чым у 2017 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі