Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2018, 09:35

Колькасць ахвяр урагану "Марыя" ў Пуэрта-Рыка амаль у 50 разоў перавысіла раней агучаныя лічбы

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр урагану "Марыя" ў Пуэрта-Рыка, які абрушыўся на гэту асацыіраваную з ЗША астраўную дзяржаву ў верасні мінулага года, амаль у 50 разоў перавысіла раней агучаныя лічбы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармагенцтва Associated Press.

Лічылася, што ахвярамі разбуральнага ўрагану "Марыя" сталі 64 чалавекі. Па заказе ўлад Пуэрта-Рыка сталічны Універсітэт Джорджа Вашынгтана падрыхтаваў даклад, прысвечаны ацэнкам колькасці загінулых у выніку ўдару стыхіі. Даследчыкі прывялі іншую лічбу - 2 тыс. 975 чалавек.

Губернатар Пуэрта-Рыка Рыкарда Расэла заявіў, што пасля вывучэння даклада ўрад лічыць ахвярамі ўрагану менавіта такую колькасць людзей. Пры гэтым ён падкрэсліў, што і новую лічбу таксама не трэба лічыць канчатковай.

У Пуэрта-Рыка пасля ўрагану "Марыя" ўзнік востры недахоп прадуктаў харчавання, пітной вады і гаручага. Моцны вецер і праліўныя дажджы прывялі да маштабнай паводкі. Паводле падлікаў аналітычнага агенцтва Moody's Analytics, урон мог скласці да $95 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі