17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Японіі дасягнула 222 чалавек, каля 20 лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляюць інфармагенцтвы.
Раней паведамлялася пра 195 загінулых.
Паводле даных улад, урон ад ліўневых дажджоў, якія абрушыліся на паўднёва-заходнюю і цэнтральную частку Японіі ў пачатку ліпеня, перасягнуў $472 млн. У эвакуацыйных цэнтрах да гэтага часу застаюцца больш за 4 тыс. чалавек.
У пацярпелых ад паводкі раёнах не працуюць магазіны, парушана работа водаправода, пашкоджаны будынкі амаль 300 навучальных устаноў. Прадаўжаюцца пошукава-выратавальныя аперацыі, наладжана пастаўка гуманітарнай дапамогі насельніцтву.-0-