Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лютага 2018, 09:30

КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся прадаўжаць узаемадзеянне для міру на паўвостраве

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся прадаўжаць узаемадзеянне ў справе ўстанаўлення міру на паўвостраве, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на Міністэрства аб'яднання Рэспублікі Карэя, паведамляе БЕЛТА.

Дэлегацыя КНДР сустрэлася з міністрам аб'яднання Чо Мен Гюнам і кіраўніцтвам нацыянальнай разведвальнай службы Рэспублікі Карэя. Бакі дамовіліся прадаўжаць узаемадзеянне ў справе ўстанаўлення міру на Карэйскім паўвостраве.

Узначальваў дэлегацыю намеснік старшыні ЦК Працоўнай партыі Кім Ен Чхоль. Прадстаўнікі КНДР прыбылі ў Рэспубліку Карэя 25 лютага на закрыццё Алімпіяды. У час сустрэчы абмяркоўвалася і яе правядзенне. Бакі ахарактарызавалі яго як паспяховае, чаму пасадзейнічала міжкарэйскае супрацоўніцтва.

Пацяпленне ў адносінах паміж Рэспублікай Карэя і КНДР намецілася перад АГ. Краіны дамовіліся аб удзеле паўночнакарэйскіх спарсменаў у Алімпіядзе, а таксама аб праходзе дзвюх дэлегацый пад адзіным сцягам на цырымоніі адкрыцця Гульняў. Як паведамлялася, Сеул і Пхеньян маюць намер правесці перагаворы аб удзеле КНДР у Паралімпіядзе-2018, якая пройдзе 9-18 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі