7 снежня, Мілан /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Казахстан прапанаваў пераўтварыць офіс праграм АБСЕ ў Астане ў тэматычны цэнтр. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Казахстана Кайрат Абдрахманаў 6 снежня ў Мілане, дзе на палях сустрэчы Савета міністраў замежных спраў АБСЕ адбылося тэматычнае пасяджэнне на тэму "Пашырэнне эканамічнай узаемазвязанасці на прасторы АБСЕ".
"Узаемазвязанасць валодае мноствам вымярэнняў, якія складаюцца з транспартных злучэнняў, эканамічных і энергетычных сетак, лічбавых і чалавечых узаемадзеянняў. Яна можа ўмацаваць эфектыўнасць існуючых і стварыць новыя сувязі. АБСЕ магла б адыгрываць больш важную ролю ў пашырэнні ўзаемазвязанасці", - сказаў Кайрат Абдрахманаў.
У кантэксце ўзаемазвязанасці Казахстан прадставіў сваё бачанне далейшай трансфармацыі палявой прысутнасці АДКБ у Астане - з праграмнага офіса ў тэматычны цэнтр. Міністр растлумачыў, што эвалюцыя палявой місіі заўсёды ажыццяўлялася ў тандэме з развіццём краіны і "цяперашні прагрэс Казахстана ў эканамічным і палітычным развіцці патрабуе новых падыходаў".
"Новая структура павінна сфакусіравацца на пытаннях устойлівай узаемазвязанасці і пераходу да зялёнай эканомікі шляхам садзейнічання абмену вопытам, аналітычнай і даследчай рабоце. Напрыклад, можна рэалізаваць праекты ў сферы належнага кіравання, развіцця зялёнай эканомікі, прадухілення катастроф, энергетычнай бяспекі, пашырэння гандлю і транспарту на ўсёй прасторы АБСЕ", - адзначыў Кайрат Абдрахманаў.
На думку прадстаўніка Казахстана, новы фармат прысутнасці АБСЕ ў Астане адкрые магчымасці ўзаемавыгаднага партнёрства паміж АБСЕ, ШАС, АСЕАН і іншымі арганізацыямі.-0-