Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 сакавіка 2018, 10:47

Казахстан падпісаў дагавор аб забароне ядзернай зброі

3 сакавіка, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Пастаянны прадстаўнік Казахстана пры ААН Кайрат Умараў у адпаведнасці з паўнамоцтвамі, прадастаўленымі яму ўказам прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, падпісаў дагавор аб забароне ядзернай зброі (ДЗЯЗ). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Казахстана.

"Казахстан прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы і прыняцці тэксту дагавора, які стаў першым у гісторыі ядзернага раззбраення юрыдычна абавязковым дакументам. Яго асноўныя палажэнні адпавядаюць прынцыповай пазіцыі Казахстана, які прайшоў вялікі шлях ад уладальніка чацвёртага ў свеце ядзернага арсенала да краіны-лідара ў сферы ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання", - адзначаецца ў паведамленні.

Дагавор аб забароне ядзернай зброі прыняты 7 ліпеня 2017 года пры падтрымцы 122 дзяржаў - членаў ААН. Раней дагавор падпісалі 56 дзяржаў, 5 з якіх ратыфікавалі. Казахстан стаў 57 дзяржавай-падпісантам. Дакумент уступіць у сілу праз 90 дзён пасля здачы на захоўванне 50-й ратыфікацыйнай граматы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі