Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2017, 14:14

Казахстан фінансава дапаможа Кыргызстану адаптавацца ў ЕАЭС

14 красавіка, Бішкек /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Казахстан акажа фінансавую падтрымку Кыргызстану для адаптацыі да ўмоў Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на пашыраным пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Бішкеку.

"Прыняты рашэнні па прадастаўленні фінансавай дапамогі для адаптацыі кыргызскай эканомікі да ўмоў ЕАЭС. Дакументы перададзены на ратыфікацыю", - сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Ён адзначыў, што Казахстан заўсёды гатовы аказаць дапамогу суседняй краіне, і заклікаў іншыя дзяржавы - члены ЕАЭС падтрымліваць адзін аднаго.

"У гэты няпросты для нашых эканомік перыяд трэба аказваць адзін аднаму ўзаемную падтрымку. Так, нашай краінай прыняты канкрэтныя меры дапамогі суседняму Кыргызстану: прадастаўлены ўнутраныя чыгуначныя тарыфы пры перавозках кыргызскіх грузаў транзітам праз Казахстан. Гэта дало нашым калегам магчымасць сэканоміць каля $60 млн", - дадаў Нурсултан Назарбаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі