Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 жніўня 2018, 16:54

Каталонец накіраваўся ў дабрачыннае падарожжа з французскага Брэста ў беларускі

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджэнец іспанскай Каталоніі Масіа Фалгас накіраваўся ў падарожжа з французскага Брэста ў беларускі дзеля збору сродкаў для Нотынгемскага ўніверсітэта на даследаванне раку малочнай залозы, піша французская газета Le Telegramme.

Масіа Фалгас па прафесіі англійскі перакладчык, падарожнічаць ён будзе на ляжачым трохколавым веласіпедзе. Яму трэба будзе пераадолець амаль 3,6 тыс. км, штодзень еўрапеец плануе праязджаць у сярэднім 100 км.

У час свайго велатуру ён наведае гарады Швейцарыі, Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы. Па разліках падарожніка, да Брэста з улікам спыненняў ён дабярэцца праз паўтара-два месяцы.

Французскае выданне назвала Масіа Фалгаса "авантурыстам з вялікім сэрцам", які накіраваўся ў чарговы "крыжовы паход".

Веласіпедныя туры для героя артыкула сталі прывычнымі ўжо: ён ажыццявіў дзясятак такіх паездак, а ў першае гуманітарнае падарожжа накіраваўся ў 2016 годзе. Тады Масіа Фалгас праехаў па тэрыторыі ЗША, каб сабраць сродкі на даследаванне хваробы Альцгеймера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі