Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2018, 12:24

Кароль Свазіленда перайменаваў краіну

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўднёваафрыканскае каралеўства Свазіленд змяніла назву. Рашэнне аб афіцыйным перайменаванні краіны прыняў кароль Мсваці ІІІ з-за падабенства англійскіх назваў Свазіленда (Swaziland) і Швейцарыі (Switzerland). Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што цяпер дзяржава вярнулася да сваёй гістарычнай назвы - Каралеўства Эсваціні (Kingdom of eSwatini), што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае "Зямля свазі". Заява аб перайменаванні прагучала ў час святочнай цырымоніі з нагоды 50-годдзя Мсваці ІІІ, а таксама 50-годдзя незалежнасці дзяржавы.

"Многія афрыканскія краіны пасля набыцця незалежнасці вярнуліся да сваіх старажытных, родных імён", - сказаў Мсваці ІІІ. Ён таксама ўказаў, што з-за назвы дзяржавы часта адбываецца блытаніна: "Кожны раз, калі мы выязджаем за мяжу, людзі думаюць, што мы са Швейцарыі".

Гістарычную назву каралеўства Мсваці ІІІ раней ужо выкарыстоўваў у час сваіх выступленняў. Назву "Эсваціні" кароль агучваў у час прамовы на Генеральнай асамблеі ААН у 2017 годзе, у час саміту Афрыканскага саюза, а таксама на іншых міжнародных канферэнцыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі