Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2018, 14:55

Канчатковая колькасць загінулых пры пажары ў ГЦ "Зімняя вішня" склала 60 чалавек - СК Расіі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з канчатковымі данымі, у выніку пажару ў кемераўскім гандлёва-забаўляльным цэнтры "Зімняя вішня" загінулі 60 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву Следчага камітэта Расіі.

Дакладная інфармацыя аб ахвярах трагедыі была атрымана ў выніку праверкі ўсіх зваротаў аб прапаўшых пры пажары людзей. Пасля правядзення неабходных генетычных экспертыз спецыялісты далі адпаведныя заключэнні. Асобы загінулых устаноўлены.

Раней паведамлялася, што 25 сакавіка пры пажары ў ГЦ "Зімняя вішня" загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі