Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2016, 13:31

Каля 460 падземных штуршкоў зафіксавана ў Італіі больш як за суткі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Італіі, дзе пасля землетрасення загінулі 247 чалавек і звыш 360 чалавек былі паранены, за амаль 28 гадзін было адзначана каля 460 падземных штуршкоў. Аб гэтым інфармуе італьянская газета La Repubblica.

Паводле даных выдання, падземныя штуршкі фіксаваліся з пачатку землетрасення (24 жніўня, каля 3.36 па мясцовым часе) і да 7.00 раніцы 25 жніўня. Два з іх перавышалі магнітуду 5.

Больш як 5,4 тыс. чалавек прымаюць удзел у ліквідацыі наступстваў. Разбіраюць завалы 1060 пажарных, 400 ваенных, звыш 1 тыс. паліцэйскіх і 3 тыс. валанцёраў. Ратавальнікі вядуць пошукі пацярпелых ад землетрасення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі