Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 жніўня 2019, 18:55

Каля 130 рэйсаў адменены ў аэрапорце Мюнхена

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 130 рэйсаў адменены ў аэрапорце Мюнхена (Германія) з-за спынення работы тэрмінала, паведамляе выданне The Local.

Паводле слоў прадстаўніка аэрапорта, тэрмінал быў закрыты пасля таго, як адзін з пасажыраў, абышоўшы праверку бяспекі, увайшоў у транзітную зону праз дзверы запаснога выхаду. Частка паветранай гавані была эвакуіравана. Ад адмены рэйсаў пацярпелі амаль 7,5 тыс. пасажыраў.

Гэта не першы выпадак спынення работы аэрапорта ў Мюнхене. Летам 2018 года тэрмінал быў закрыты з-за жанчыны, якая прайшла праз вароты бяспекі без праверкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі