Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 красавіка 2019, 10:07

Японскі знішчальнік F-35A упаў у Ціхі акіян

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знішчальнік-бамбардзіроўшчык пятага пакалення F-35A Сіл самаабароны краіны, які 9 красавіка прапаў з экранаў радараў, упаў у Ціхі акіян у раёне паўночнай прэфектуры Аомары. Гэту інфармацыю пацвердзіла Міністэрства абароны Японіі, паведамляе ТАСС.

"На жаль, мы вымушаны прызнаць, што самалёт разбіўся прыкладна за 135 км ад прэфектуры Аомары. Мы высветлілі прычыны здарэння. Пілот, які знаходзіўся на борце, пакуль не знойдзены, пошукі прадаўжаюцца", - сказаў кіраўнік абароннага ведамства Такэсі Івая. Паводле яго слоў, на месцы падзення былі знойдзены некалькі фрагментаў фюзеляжа самалёта.

Пошукава-варатавальная аперацыя прадаўжалася ўсю ноч з удзелам ваеннай авіяцыі і караблёў.

Такэсі Івая 9 красавіка распарадзіўся часова спыніць палёты F-35A да высвятлення прычын здарэння. Сілы самаабароны краіны на гэты момант маюць 13 такіх машын. Усе яны размешчаны на базе Місава на поўначы галоўнага вострава краіны Хонсю.

Самалёт, які ўпаў, быў сабраны ў Японіі на заводзе кампаніі Mitsubishi Heavy Industries. Гэта першы выпадак падзення F-35A, паколькі такія знішчальнікі толькі пачынаюць паступаць у распараджэнне армій розных краін. У мінулым годзе ў ЗША таксама разбіўся баявы самалёт кароткага ўзлёту і вертыкальнай пасадкі F-35B.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі