Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2018, 14:40

Японскі мільярдэр Юсаку Маэдзава стане першым касмічным турыстам да Месяца

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія Ілана Маска SpaceX назвала першага касмічнага турыста да Месяца, ім стане японскі мільярдэр Юсаку Маэдзава. Аб гэтым паведамляе часопіс Forbes.

Юсаку Маэдзава стане першым чавекам на арбіце спадарожніка Зямлі з 1972 года. Акрамя таго, упершыню на арбіце Месяца апынецца непрафесійны астранаўт.

Маэдзаве 42 гады, ён прадпрымальнік. Яго цяперашні капітал ацэньваецца ў памеры $2,9 млрд, ён займае 822-е месца ў свеце і 18-е ў Японіі па памеры капіталу. Свой бізнес ён пачаў з продажаў кампакт-дыскаў. Цяпер Маэдзава валодае буйнейшым у Японіі анлайн-магазінам адзення. Будучы касмічны турыст калекцыянуе прадметы мастацтва, а таксама плануе пабудаваць музей.

Як паведаміла SpaceX, касмічны турыст адправіцца да спадарожніка Зямлі на новай ракеце BFR (Big Falcon Rocket), якая яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы. Гэту ракету плануецца выкарыстоўваць і для місій да Марса, і для пералётаў з адной кропкі Зямлі на іншую. Хутчэй за ўсё, на стварэнне і выпрабаванні ракеты BFR спатрэбіцца некалькі гадоў.

Тэлеканал "Мір 24" інфармуе, што Юсаку Маэдзава ужо ўнёс перадаплату за палёт да Месяца. Пры гэтым ён забраніраваў месца не толькі для сябе, але яшчэ для некалькіх чалавек, плануючы ўзяць з сабой дзеячаў мастацтва. Яны змогуць паляцець на Месяц бясплатна.

Юсаку Маэдзава завіў, што палёт можа адбыцца ў 2023 годзе.

Кіраўнік SpaceX Ілан Маск на праведзенай 17 верасня прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры SpaceX заявіў, што таксама можа ажыццявіць палёт да Месяца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі