Поўная версія

Яйкі з фіпранілам трапілі ў 15 дзяржаў у ЕС і за яго межамі - Еўракамісія

У свеце 11.08.2017 | 15:11

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заражаныя фіпранілам яйкі ўжо выяўлены ў 15 дзяржавах як ЕС, так і за яго межамі. Аб гэтым заявіла прадстаўнік Еўракамісіі Міна Андрэева, інфармуе ТАСС.

Паводле слоў прадстаўніка Еўракамісіі, у Нідэрландах, Бельгіі, Германіі і Францыі блакіраваны птушкафермы, якія выкарыстоўвалі такое рэчыва. Пры гэтым прадукцыю згаданых ферм ужо атрымалі ў тым ліку Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Польшча, Румынія, Славакія, а таксама Швейцарыя.

Еўракамісія прыняла рашэнне склікаць 26 верасня пазапланавую сустрэчу прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў у сувязі с гэтай сітуацыяй.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія