Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2018, 19:59

ІДІЛ узяла на сябе адказнасць за ўзрыў на перадвыбарным мітынгу ў Пакістане

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за ўзрыў на перадвыбарным мітынгу ў Пакістане, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Узрыў у паўднёва-заходняй частцы Пакістана, у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан), учыніў тэрарыст-смяротнік. У выніку загінулі 70 чалавек, яшчэ больш за 120 удзельнікаў мітынгу атрымалі раненні. Сярод загінулых - кандыдат у дэпутаты асамблеі Белуджыстана, які арганізаваў сустрэчу з выбаршчыкамі.

Выбары ў ніжнюю палату парламента Пакістана назначаны на 25 ліпеня.-0-

У Пакістане ад узрыву на перадвыбарным мітынгу загінулі 70 чалавекУ Пакістане ад узрыву на перадвыбарным мітынгу загінулі 70 чалавек
Узрыў прагрымеў у паўднёва-заходняй частцы Пакістана, у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан).

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі