Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2019, 15:42

ІД узяла адказнасць за тэракты ў Шры-Ланцы

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за ўзрывы ў Шры-Ланцы, паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Amaq, звязанае з групоўкай.

ІД не прадставіла доказаў свайго дачынення да тэрактаў 21 красавіка.

Раней міністр абароны Шры-Ланкі Руван Віевардэне выказаў меркаванне, што велікодныя тэракты былі адказам на нападзенні на мячэці ў новазеландскім Крайстчэрчы 15 сакавіка. "Папярэдняе расследаванне паказала - тое, што адбылося ў Шры-Ланцы, было ў адказ на нападзенне на мусульман у Крайстчэрчы", - сказаў Віевардэне на сённяшнім пасяджэнні парламента.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях. У выніку загінуў 321 чалавек, больш як 500 паранены. У сувязі з тэрактамі арыштаваны 40 чалавек. Расследуецца іх сувязь з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі