Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лютага 2018, 10:16

Храм Гроба Гасподняга ў Іерусаліме закрыўся ў знак пратэсту супраць падатку

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іерусалімскі Храм Уваскрэсення Хрыстовага, які вядомы таксама як Храм Гроба Гасподняга, быў закрыты на няпэўны тэрмін у знак пратэсту супраць увядзення муніцыпалітэтам горада падаткаў на некаторыя віды царкоўнай нерухомай маёмасці. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

У распаўсюджанай 25 лютага сумеснай заяве патрыярха Іерусалімскага Феафіла III, Іерусалімскага патрыярха Армянскай апостальскай царквы Нурхана Манукяна адзначаецца, што "ў якасці меры пратэсту было вырашана зрабіць беспрэцэдэнтны крок па закрыцці Храма Гроба Гасподняга". "Разам з усімі кіраўнікамі цэркваў на Святой Зямлі мы адзіныя, непахісныя і рашучыя ў абароне нашых правоў і ўласнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Як расказаў мэр Іерусаліма Нір Баркат, доўг па муніцыпальным падатку па прыналежнай хрысціянскім цэрквам камерцыйнай нерухомай маёмасці ў Іерусаліме дасягае 650 млн шэкеляў (больш за $185 млн). "На жаль, даўгі па камерцыйных плошчах, якія прыналежаць цэрквам, перасягаюць 650 млн шэкеляў, - сказаў мэр. - Мы больш не будзем патрабаваць, каб жыхары Іерусаліма пакрывалі або субсідзіравалі гэты вялізны доўг".

Храм Гроба Гасподняга ў Іерусаліме - святыня хрысціянскага свету. Лічыцца, што ён стаіць на тым самым месцы, дзе, згодна са Свяшчэнным Пісаннем, быў укрыжаваны, пахаваны, а затым уваскрэс Ісус Хрыстос.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі