Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2017, 09:51

Групоўка ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт у Манчэстэры

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у брытанскім Манчэстэры. Адпаведнае відэа тэрарыстаў было размешчана сёння ў сацыяльных сетках, інфармуе ТАСС са спасылкай на іракскі інтэрнэт-партал "Ахбар Ірак".

Між тым паліцыя Манчэстэра заявіла, што тэракт быў учынены адным чалавекам, які пранёс з сабой на арэну ўзрыўное ўстройства. Паводле даных паліцыі, тэрарыст загінуў.

Узрыў на крытым стадыёне "Манчэстэр-Арэна" прагрымеў прыкладна ў 00.35 па мінскім часе адразу пасля завяршэння выступлення свявачкі Арыяны Грандэ. Дэтанацыя ўзрыўнога ўстройства невядомага паходжання адбылася за межамі канцэртнай залы ў фае недалёка ад выхаду, праз які гледачы пакідалі стадыён. Ахвярамі ўзрыву на стадыёне "Манчэстэр-Арэна", паводле апошніх даных, сталі 22 чалавекі, у тым ліку і дзеці. Раненні атрымалі 59 чалавек. Улады кваліфікавалі гэта здарэнне як тэракт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі