Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 жніўня 2018, 19:18

Грэчаскі востраў Ідра ў разгар турыстычнага сезона застаўся без святла і вады

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папулярны ў турыстаў грэчаскі востраў Ідра застаўся без святла і вады з-за аварыі ў энергасістэме, паведамляе інфармагенцтва Reuters.

Востраў Ідра атрымлівае электрычнасць з кантынентальнай Грэцыі па двух кабелях, пракладзеных па дне мора. Паводле папярэдніх даных, адзін з іх быў пашкоджаны. Аднак пакуль невядома, чаму электрычнасць таксама не паступае па другім кабелі.

Паводле даных мясцовых улад, з-за адсутнасці электрычнасці перасталі працаваць банкаматы, на востраве абмежавана сувязь. Вялікія страты нясе мясцовы гандаль, паколькі халадзільнікі не працуюць і прадукты хутка псуюцца.

Водазабеспячэнне на востраве залежыць ад электрычнасці. З-за блэкаўту не працуюць помпы, якія пампуюць ваду.

Аварыя здарылася ў разгар турыстычнага сезона. Паводле слоў уладальнікаў атэляў, многія наведвальнікі ўжо адмовіліся ад далейшага пражывання і паспяшаліся пакінуць востраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі