Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 жніўня 2018, 09:39

Геймер, які страляў па людзях у Фларыдзе, быў псіхічна нездаровы

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геймер, які страляў па людзях у Фларыдзе, быў псіхічна нездаровы, паведамляе інфармагенцтва Associated Press.

Раней 24-гадовага Дэвіда Катца двойчы адпраўлялі ў псіхіятрычныя ўстановы. Яму назначалі псіхатропныя прэпараты і сродкі ад дэпрэсіі. У малодшым узросце ён нярэдка адмаўляўся хадзіць у школу. На думку маці, малады чалавек меў нездаровую цягу да камп'ютарных гульняў.

Як паведамлялася, 26 жніўня ў Джэксанвілі (штат Фларыда) на турніры па камп'ютарнай гульні Madden '19 (сімулятар амерыканскага футбола) Дэвід Катц пасля пройгрышу адкрыў агонь па іншых наведвальніках спаборніцтваў. Ён застрэліў двух чалавек і параніў 11, пасля чаго пакончыў з сабою. Дзевяць чалавек былі шпіталізаваны, яшчэ двое дабраліся да клінікі самастойна. Турнір трансліраваўся анлайн. На відэа са спаборніцтваў чуваць серыю выстралаў. Трагедыя здарылася ў забаўляльным цэнтры Jacksonville Landing. У Фларыдзе за апошнія гады адбылося некалькі выпадкаў стральбы ў грамадскіх месцах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі