Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 ліпеня 2018, 11:23

Гарачыня ў Японіі: 12 чалавек загінулі, 10 тыс. шпіталізаваны

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых з-за гарачыні ў Японіі дасягнула 12 чалавек, амаль 10 тыс. шпіталізаваны, перадае ТАСС.

Раней паведамлялася, што ад гарачыні загінулі пяць чалавек, яшчэ 2 тыс. звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Найбольш гарачае надвор'е ўсталявалася ў цэнтральных і заходніх раёнах Японіі. Так, у прэфектуры Гіфу слупок тэрмометра ўзнімаўся вышэй за 39 градусаў Цэльсію, што ў Японіі стала рэкордным паказчыкам з пачатку лета. У Токіа нават у раннішнія гадзіны тэмпература трымаецца на ўзроўні 33-34 градусаў.

Адзначаецца, што большасць пацярпелых - людзі пажылога ўзросту, якія часта не сочаць, як доўга яны знаходзяцца на вуліцы, або не ўключаюць дома кандыцыянеры ў мэтах эканоміі.

У 2017 годзе з-за гарачыні ў Японіі загінулі 44 чалавекі, дзясяткі тысяч трапілі ў бальніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі