Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 снежня 2017, 13:02

ФСБ Расіі прадухіліла тэракты, што рыхтаваліся на Новы год

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ФСБ Расіі спыніла дзейнасць тэрарыстычнай групоўкі, якая планавала тэракты з удзелам смяротнікаў у час навагодніх свят і перад выбарамі прэзідэнта РФ. Аб гэтым заявіў дырэктар ФСБ, старшыня Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта Аляксандр Бортнікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Удакладняецца, што члены групоўкі - выхадцы з краін Цэнтральнай Азіі. Яны планавалі свае вылазкі ў Маскоўскім рэгіёне. Паводле слоў Аляксандра Бортнікава, у тэрарыстаў канфіскаваны самаробныя ўзрыўныя ўстройствы, агнястрэльная зброя і боепрыпасы, а таксама ліквідавана лабараторыя па вырабе сродкаў тэрору.

Дырэктар ФСБ праінфармаваў, што з 9 па 11 снежня ліквідаваны дзве заканспіраваныя тэрарыстычныя групы, кіраванне якімі ажыццяўлялася з-за мяжы прадстаўнікамі "Ісламскай дзяржавы", яшчэ адна ячэйка была ліквідавана ў Стаўрапалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі